Часопіс «Time» абʼявіў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага чалавекам года. Аб гэтым паведамляе чарговы нумар выдання.
«Персона года. Уладзімір Зяленскі і «дух Украіны»», – абвяшчаюць загаловак і падзагаловак на вокладцы нумара амерыканскага часопісу «Time».
«Уладзімір Зяленскі і «дух Украіны» абвешчаныя Персонай года «Time» за тое, што яны даказалі, што адвага можа быць гэтак жа заразлівая, як і страх, за тое, што абʼядналі народы і дзяржавы і паднялі іх на абарону свабоды, за тое, што нагадалі свету аб далікатнасці дэмакратыі – і свету», – тлумачыцца ў рэдакцыйным артыкуле.
«Поспех Зяленскага як лідара ваеннага часу грунтуецца на тым факце, што смеласць заразлівая. Ён распаўсюдзіўся па палітычным кіраўніцтве Украіны ў першыя дні ўварвання, калі ўсе зразумелі, што прэзідэнт застаўся. Калі гэта здаецца натуральным для лідара ва ўмовах крызісу, падумайце аб гістарычным прэцэдэнце», – піша «Time».
Выданне нагадала факты аб іншых лідарах у падобных абставінах. Усяго за шэсць месяцаў да гэтага прэзідэнт Афганістану Ашраф Гані – значна больш дасведчаны лідар, чым Зяленскі, – бег са сваёй сталіцы пры набліжэнні сіл талібаў. У 2014 годзе адзін з папярэднікаў Зяленскага, Віктар Януковіч, збег з Кіева, калі пратэстоўцы атачылі яго рэзідэнцыю; ён да гэтага часу жыве ў Расеі. У пачатку Другой сусветнай вайны лідары Албаніі, Бельгіі, Чэхаславакіі, Грэцыі, Польшчы, Нідэрландаў, Нарвегіі і Югаславіі, сярод іншых, уцяклі ад наступлення нямецкага вермахта і дажывалі вайну ў выгнанні.
Разам з Зяленскім персонамі года па-сутнасці аб’яўлены простыя ўкраінцы, звычайныя грамадзяне, якія абараняюць сваю радзіму. «Дух Украіны» – гэта іх сабіральны вобраз, на вокладцы размешчаны партрэты многіх украінцаў. Расказваючы пра іх у другой часты рэдакцыйнага артыкула, выданне падкрэслівае, што многія ўкраінцы замест таго, каб бегчы і выратаваць сваё жыццё, «хапалі любую зброю, якую змаглі знайсці, і ішлі абараняць свае гарады і пасёлкі ад сіл, якія ўварваліся, узброеных танкамі і ўдарнымі верталётамі».
Раней брытанская газета «Financial Times» таксама абʼявіла Уладзіміра Зяленскага чалавекам года, але сярод падобных рэйтынгаў як раз рашэнне амерыканскага «Time» лічыцца ці не самым аўтарытэтным і абмяркоўваецца ва ўсім свеце.
Антон Тачняк belsat.eu
The post Time назваў Уладзіміра Зяленскага і «дух Украіны» персонамі года appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!