ISW: Стратэгічныя расейскія авіябазы, імаверна, атакавала Украіна

Серыю выбухаў на стратэгічных расейскіх авіябазах у Энгельсе і пад Разанню, імаверна, здзейснілі ўкраінскія сілы. Аб гэтым піша Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Ukrainian forces likely conducted strikes on two Russian strategic airbases, inflicting light damage while demonstrating an ability to strike Russian rear areas & possibly disrupt the campaign of strikes on Ukrainian infrastructure, which continued today. https://t.co/sveWZqw9qd pic.twitter.com/GMOkq6RBPy

— ISW (@TheStudyofWar) December 5, 2022


Як адзначаецца ў зводцы ISW 6 снежня, Украіна, магчыма, спрабавала сарваць расейскую кампанію нанясення ракетных удараў па сваёй інфраструктуры.

«Украінскія войскі, верагодна, нанеслі ўдары па двух расейскіх стратэгічных авіябазах 5 снежня, нанёсшы нязначныя пашкоджанні, прадэманстраваўшы пры гэтым здольнасць Украіны нанесці ўдар па рускіх тылах і, магчыма, сарваць кампанію ўдараў Расеі па ўкраінскай інфраструктуры», – адзначаюць аналітыкі ISW.

Выбухі на тылавых аэрадромах нарабілі шуму сярод супольнасці расейскіх блогераў, якая прыйшла да высновы, што «Масква знаходзіцца пад пагрозай з украінскай тэрыторыі».

Hавiны

У Кіеве пракаментавалі выбухі на аэрадромах у Расеі

2022.12.05 15:30

Раней паведамлялася, што раніцай 5 снежня невядомы дрон упаў на тэрыторыі аэрадрому Энгельс у Саратаўскай вобласці Расеі. У выніку выбуху дзве асобы пацярпелі і былі шпіталізаваныя. Два ваенных самалёта атрымалі пашкоджанні. У той жа дзень паведамлялася аб падобным здарэнні ля Разані.

Між іншым, у аўторак 6 снежня невядомым дронам быў атакаваны яшчэ адзін расейскі аэрадром – у Курсу. Паведамляецца аб пажары на нафтаназапашвальніку.

Абноўлена

У Курску аэрадром атакаваны беспілотнікам

2022.12.06 08:05

Антон Тачняк belsat.eu

The post ISW: Стратэгічныя расейскія авіябазы, імаверна, атакавала Украіна appeared first on belsat.eu.


#Беларусь