Bellingcat возьмецца даследаваць прычыны смерці Макея, бо ёсць «некалькі дзіўных супадзенняў»

Вядомы балгарскі журналіст-расследавальнік Хрыста Грозеў распавёў, што выданне Bellingcat зоймецца расследаваннем раптоўнай смерці міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея.

Хрыста Грозеў. Фота: Cyprus Daily News

Паводле Грозева, аб’ектыўных звестак, каб рабіць высновы пры прычыны смерці Макея, няма. Аднак сітуацыя патрабуе падрабязнага расследавання. Пры гэтым расследавальнік звярнуў увагу на «некалькі дзіўных супадзенняў».

Гэтак, за некалькі дзён да смерці Макея быў атрыманы «не вельмі звычайны зліў інфармацыі» пра тое, што супраць Лукашэнкі рыхтуецца замах або сігнал-папярэджанне пра замах. І хоць крыніцы інфармацыі журналіст назваў «не вельмі зразумелымі», аднак ужо менш чым праз двое содняў памёр кіраўнік лукашэнкаўскага МЗС. На думку журналіста, гэта можна ацэньваць як сігнал супраць Лукашэнкі.

Раней Грозеў сярод іншага расследаваў атручванне расейскага палітыка Аляксея Навальнага і іншых расейскіх палітыкаў.

Hавiны

Уладзіміра Макея пахавалі на Усходніх могілках у Менску

2022.11.29 17:14

Уладзімір Макей раптоўна памёр 26 лістапада. Іншых падрабязнасцяў не публікуюць. Яшчэ 25 лістапада ён сустракаўся з Апостальскім Нунцыем (амбасадарам Ватыкану) Антэ Ёзычам. 23 лістапада Макей лётаў у Ерэван на саміт Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі. 1-2 снежня кіраўніка МЗС Беларусі чакалі на паседжанні Рады міністраў замежных спраў АБСЕ ў Лодзі.

Якуб Хруст belsat.eu

The post Bellingcat возьмецца даследаваць прычыны смерці Макея, бо ёсць «некалькі дзіўных супадзенняў» appeared first on belsat.eu.


#Беларусь