7 гадоў зняволення былому следчаму, катаванні палітвязняў. Хроніка пераследу 2 снежня

Больш за два гады ўлады Беларусі працягваюць тэрор супраць грамадзянаў сваёй краіны. Паводле праваабаронцаў, штодня ў нашай краіны сілавікі затрымліваюць дзясяткі асобаў. «Белсат» сабраў вядомы факты пераслед 2 снежня.

У Менску агучылі прысуд былому следчаму Мікіту Старажэнку. Яму прысудзілі 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцнена рэжыму. Прычынай для такога прысуду стала адмова следчага весці справу збітага пратэстоўца і звальненне на знак пратэсту. Абвінавацілі Мікіту Старажэнку ў тым, што ён нібыта «зліваў» кантакты сілавікоў «пратэсным каналам».

Затрыманы былы следчы Мікіта Старажэнка. Фота: Вясна

2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму прысудзілі палітвязню Віктару Дзіброву з Магілёва. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-4 («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Прысуд агучыў суддзя Ігар Зямцоў.

У Менскім гарадскім судзе 2 снежня абвесцілі прысуды былому журналісту Белтэлерадыёкампаніі і пазаштатнаму карэспандэнту казахстанскага тэлеканалу «Хабар 24» Дзмітрыю Лукшу, ягонай жонцы Паліне Палавінцы, Дзянісу Яроўскаму, а таксама Канстанціну Ніканораву. Вязняў абвінавацілі паводле арт. 369-1 («Дыскрэдытацыі Беларусі»), а таксама арт. 342 КК («Актыўны ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Суддзя Наталля Бугук прызначыла Дзмітрыю Лукшу – 4 гады калоніі і штраф 500 базавых (16 000 рублёў), Паліне Палавінцы – 2,5 года калоніі і штраф 100 базавых (3200 рублёў), Дзянісу Яроўскаму – 1,5 года калоніі і штраф 100 базавых (3200 рублёў), Канстанціну Ніканораву – 3 гады «хатняй хіміі» і штраф 100 базавых (3200 рублёў).

Hавiны

Вынеслі прысуд былому журналісту БТ і ягонай жонцы за «дыскрэдытацыю Беларусі»

2022.12.02 10:43

Святара Уладзіслава Багамольнікава агулам пакаралі 101 соднямі адміністратыўнага арышту. Яго не вызвалілі пасля адбыцця пакарання і сёмы раз запар асудзілі. Гэтым разам яму прызначылі 13 содняў арышту. Група «Хрысціянская візія» заяўляе, што супраць яго ў ЦІП на Акрэсціна ўжываюць катаванні.

Святар Уладзіслаў Багамольнікаў у 2020 годзе маліўся за Рамана Бандарэнку на Плошчы Пераменаў. Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Праваабаронцы паведамляюць пра ціск на палітвязня Максіма Знака. На працягу апошняга часу яго тройчы змяшчалі ў ШІЗА, а цяпер стала вядома, што яго адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Вязні ў ПКТ маюць права выдаткоўваць у краме толькі 32 рублі за месяц, могуць атрымаць толькі 1 бандэроль на 6 месяцаў і выходзіць на прагулку на 30 хвілінаў.

Hавiны

Максіма Знака адправілі ў ПКТ

2022.12.02 19:01

У Магілёве за каментары затрымалі былога следчага, паведамляе тэлеграм-канал, набліжаны да сілавікоў. У паведамленні гаворыцца, што «ў каментарах затрыманы абражаў усю праваахоўную сістэму і найвышэйшых службовых асобаў Беларусі, а таксама ўступіў у экстрэмісцкае фармаванне».

Hавiны

У Магілёве ГУБАЗіК затрымаў былога следчага

2022.12.02 13:45

У Слоніме затрымалі інжынера-праграміста Аляксандр Лагута. Паводле ГУБАЗіКа, 40-гадовы мужчына ўдзельнічаў у пратэсных акцыях, а таксама нібыта даслаў у ЧКБ дадзеныя слонімскіх сілавікоў.

5 снежня Менскі абласны суд пачне разглядаць справу «рэйкавага партызана» Віталя Мельніка. Падчас затрымання Віталю сілавікі прастрэлілі калені. Справу будуць разглядаць у закрытым рэжыме.

Аналітыка

Рэйкавая вайна ў Беларусі: дыверсіі, рэпрэсіі ды пагрозы забіваць партызанаў

2022.04.02 10:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post 7 гадоў зняволення былому следчаму, катаванні палітвязняў. Хроніка пераследу 2 снежня appeared first on belsat.eu.


#Беларусь