</div></div>
Чаму прымаўкі параўноўваюць беларускія мужчынаў са шкарпэткамі, лапцямі і нават варонамі? Чаму Лукашэнка гэтак баіцца беларускае мовы, што разгарнуў генацыд? Пагаворым пра гэта з журналістам Юрасём Дзешуком.
Госць новага выдання «Мова нанова» – журналіст радыё «Рацыя» Юрась Дзяшук. Ён сябраваў з палітычным вязнем Вітольдам Ашуркам, які загінуў у шклоўскай калоніі. Блізкія мяркуюць, што гэта было забойства. Юрась асвятляў як журналіст суд над Вітольдам. За гэта на якога завялі крымінальную справу, мужчыну давялося пакінуць Беларусь.
Юрась з дзяцінства карыстаўся беларускаю моваю, але пасля смерці Вітольда беларускамоўнасць набыла новы сэнс. Што адчувае Юрась, калі чуе беларускую мову ад мінакоў у Польшчы? Чаму ён перапыніў радавацца, што забывае расейскую мову? Якім цікавым словам і прымаўкам навучыўся ад сваякоў з Наваградчыны і Лідчыны? Чаму лічыць беларускую мову легальнай і нелятальнаю зброяй беларусаў?
У граматычнай частцы разбіраемся, чаму народныя прымаўкі і прыказкі вельмі крыўдна апісваюць мужчынаў.
Уласна кажучы – рус. собственно говоря
Уражанне – рус. впечатление
Маленства = дзяцінства
Выхавацель – рус. воспитатель
Гадавацца – рус. воспитываться
Штолета = кожнае лета
Прымаўкі, прыказкі – рус. пословицы, поговорки
Дваюрадны = стрыечны
Выпадак – рус. случай
Студня = калодзеж – рус. колодец
Шчанюк – рус. щенок
Нагода – рус. повод
Досвед = вопыт
Паўплываць – рус. повлиять
Карыстацца – рус. пользоваться
Грамадства – рус. общество
Думка – рус. мысль
Упарта – рус. упрямо
Спрэчка – рус. спор
Працягваць справу – рус. продолжать дело
Даніна – рус. дань
Кепскі = дрэнны – рус. плохой
Заўважыць – рус. заметить
У пэўных момантах – рус. в определенных моментах
Перавага – рус. предпочтение
Дзесьці – рус. где-то
Адчуванне – рус. ощущение
Затрыманне – рус. задержание
Скардзіцца – рус. жаловаться
Пастарунак = міліцэйскі ўчастак
Крыж – рус. крест
Па моўнай прыкмеце – рус. по языковому принципу
Згадаліся = успомніліся
Чапяла – рус. сковородник
Смачны – рус. вкусный
Канаплянік (дыял.) = беспародны невялікі сабачка
Бляхан (дыял.) = металічная ёмістасць для малака
Бляха – рус. жесть
Уласны прыклад – рус. собственный пример
Як мага больш – рус. как можно больше
Нашкодзіць – рус. навредить
Пераканаць – рус. убедить
Зброя – рус. оружие
Тоеснасць = ідэнтычнасць
Памкненне – рус. стремление
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.
Калаж з фота: Виктор Бабарико / YouTube; Максим Шанин, Чаховіч Уладзіслаў / Wikimedia Commons
The post Шкарпэтка і лапаць. З чым параўноўваюць беларускіх мужчынаў у прымаўках? appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!