Ціханоўская і Аб’яднаны пераходны кабінет дадуць прэс-канферэнцыю ў Варшаве. Будзе жывая відэатрансляцыя

Увечары 2 снежня выбраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская і чальцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка, Валер Кавалеўскі, Аліна Коўшык, Валерый Сахашчык і Аляксандр Азараў дадуць прэс-канферэнцыю ў варшаўскім «Музеі Вольнай Беларусі». Жывую відэатрансляцыю плануе весці «Белсат». Пачатак а 17-й варшаўскага і а 19-й гадзіне менскага часу.

Падчас трансляцыі можна будзе задаць сваё пытанне ў каментары да стрыму.

Амаль чатыры месяцы таму, 9 жніўня, на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні было абвешчана аб стварэнні новай структуры беларускіх дэмакратычных сілаў: Аб’яднанага пераходнага кабінету. Чальцы Кабінету паставілі амбітную мэту: забяспечыць транзітны пераход улады ў рукі народу і скасаванне таталітарнага рэжыму Лукашэнкі. Структура кабінету такая:

  • Святлана Ціханоўская – кіраўніца Кабінету;
  • Валер Кавалеўскі – намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Кабінету ў замежных справах;
  • Павел Латушка – намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Кабінету ў транзіце ўлады;
  • Аляксандр Азараў – прадстаўнік Кабінету ў аднаўленні правапарадку;
  • Валерый Сахашчык – прадстаўнік Кабінету ў абароне і нацыянальнай бяспецы;
  • Аліна Коўшык – прадстаўніца Кабінету  ў справе нацыянальнага адраджэння.

Раней на пасаду прадстаўніцы ў пытаннях эканомікі і фінансаў была прызначаная прадпрымальніца і заснавальніца кампаніі «Laava Tech» Таццяна Зарэцкая, але яна сышла менш як праз два месяцы па прызначэнні – абвесціла, што не вытрымала ціску.

Аналітыка

Аб’яднаны пераходны кабінет працуе ўжо сто дзён. Што ён зрабіў за гэты час?

2022.11.17 06:20

Аналітыка

7 рэчаў, якія трэба ведаць пра Аб’яднаны пераходны кабінет пры Ціханоўскай

2022.08.11 10:43

Hавiны

Навошта ісці ў Каардынацыйную раду? Спыталі, што яна дасць дэлегатам і астатнім беларусам

2022.10.28 13:50

Алесь Наваборскі belsat.eu

 

The post Ціханоўская і Аб’яднаны пераходны кабінет дадуць прэс-канферэнцыю ў Варшаве. Будзе жывая відэатрансляцыя appeared first on belsat.eu.


#Беларусь