Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская наведае Швецыю 5-6 снежня на запрашэнне новага прэм’ер-міністра Ульфа Крыстэрсана. Пра гэта «Белсату» паведамілі ў офісе дэмакратычнай лідаркі.
Святлана Ціханоўская перадасць прэмʼеру прапановы адносна стратэгіі ў дачыненні да Беларусі, бо 1 студзеня Швецыя пачынае старшынства ў Еўрапейскім Звязе.
Падчас візіту Ціханоўская таксама сустрэнецца з новым міністрам замежных справаў Тобіясам Більстрамам, міністаркай міграцыі Марыяй Стэнэргард, кіраўніком Стакгольму Оле Бурэлем, спікерам Парламента Андрэсам Норленам, дэпутатамі парламента і прэзідэнткай Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Маргарэтай Седэрфельт.
Таксама запланаваная сустрэча Святланы Ціханоўскай з беларусамі Швецыі.
Якуб Хруст belsat.eu
The post Ціханоўская наведае Швецыю, якая будзе старшыняваць у Еўразвязе appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!