Еўрапейскі Звяз 4 снежня афіцыйна апублікаваў рашэнне пра ўвядзенне максімальнай цаны для расейскай нафты.
Дакумент уводзіць столь коштаў на расейскую нафту на ўзроўні 60 долараў за барэль у сувязі з уварваннем Расеі ва Украіну.
«Для дасягнення мэтаў абмежавання цаны, у тым ліку яе здольнасці зніжаць даходы Расеі ад продажу нафты, гранічная цана павінна быць прынамсі на 5% ніжэйшая за сярэднерынкавую цану на расейскую нафту і нафтапрадукты, разлічанай на падставе звестак Міжнароднага энергетычнага агенцтва», – адзначаецца ў дакуменце.
Таксама прадугледжваецца пераходны перыяд 45 дзён для суднаў, што перавозяць сырую нафту з Расеі, якая была закупленая і пагружаная на іх да 5 снежня і выгружаная ў канчатковым порце прызначэння да 19 студзеня 2023 года.
Самую катэгарычную пазіцыю ў абмеркаванні столі коштаў на расейскую нафту займалі краіны Балтыі ды Польшча. Маўляў, 30 долараў за барэль і не больш. Супрацьстаяла ж ім так званае «танкернае лобі»: Грэцыя, Мальта і Кіпр. У выніку, каб захаваць стабільнасць паставак энерганосьбітаў у свеце, сышліся на кампрамісным варыянце. Прыбытак Расеі ад продажу нафты марскім шляхам цяпер будзе складаць прыблізна 16 долараў за барэль, сцвярджаюць эксперты.
Якуб Хруст belsat.eu
The post Цяпер афіцыйна: Еўразвяз з 5 снежня ўводзіць цэнавую столь на расейскую нафту appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!