Хапун на Браслаўшчыне, фота Калеснікавай пасля аперацыі. Хроніка пераследу 5 снежня

Рэжым у Беларусі працягвае тэрор супраць грамадзянаў краіны. Сілавікі штодня ладзяць затрыманні і арыштоўваюць людзей за выказванне сваёй думкі. У судах працягваюць агучваць палітычна матываваныя прысуды, а за кратамі катуюць палітвязняў. «Белсат» сабраў вядомыя праваабаронцам факты пераследу і катаванняў 5 снежня.

Telegram-каналы звязаныя з сілавікамі апублікавалі фота з сустрэчы Аляксандра Калеснікава з дачкою. Першапачаткова на фота твар Марыі размылі, але праз некаторы час змясцілі фота, на якім бачна, што Марыя ўсміхаецца.

Марыя Калеснікава з бацькам. Фота: ЖС Premium / Telegram

Фігурантам «справы Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі» агучылі вырак, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Суддзя Менскага абласнога суда Сяргей Епіхаў агучыў наступныя тэрміны: Наталлі Мацвеевай – 14 гадоў калоніі і штраф 400 базавых велічыняў (Br 12 800), Вадзіму Гулевічу – 18 гадоў калоніі і штраф 600 базавых велічыняў (Br 19 200), Кірылу Ашурку – 13 гадоў калоніі і штраф 400 базавых велічыняў (Br 12 800), Аляксею Глотаву – 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых велічыняў (Br 22 400), Дзмітрыю Сасноўскаму – 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых велічыняў (Br 22 400).

Hавiны

Ад 13 да 20 гадоў зняволення прысудзілі фігурантам «справы АГСБ»

2022.12.05 16:15

КДБ дадаў у спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» 5 асобаў. Гэта палітвязні, сярод якіх Юры Зянковіч, сацыяльная актывістка Анастасія Кухта, працаўнік «EPAM» Андрэй Гарун, Ілля Смалюга і Таццяна Колас.

Hавiны

КДБ абнавіў «тэрарыстычны спіс»

2022.12.05 20:21

Байцы ГУБАЗіК затрымалі 35-гадовага распрацоўшчыка Іллю Шакірава. На відэа, якое апублікавалі сілавікі, айцішніка прымушаюць назваць свой вялікі заробак, а таксама «прызнацца» ў тым, што ён пакідаў абразлівыя каментары пра міліцыянтаў.

Краязнаўца з Глыбокага Кастусь Шыталь у сваім Facebook паведаміў пра арышты ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, якія адбыліся некалькі дзён таму.

«Забралі сям’ю фермераў Уладзіслава і Юлію Каралёў, а таксама Алёну Селях (тую самую, што гадавала ваўкоў). Жанчын нібыта ўжо адпусцілі», – напісаў Кастусь Шыталь.

Аналітыка

Удзел у пратэстах, каментары і рэпосты. За што караюць беларусаў?

2022.12.05 07:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post Хапун на Браслаўшчыне, фота Калеснікавай пасля аперацыі. Хроніка пераследу 5 снежня appeared first on belsat.eu.


#Беларусь