Уладзіслава Багамольнікава, Вольгу Анішчук і Насту Лойку прызналі палітвязнямі

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці прызналі палітвязнямі яшчэ трох асобаў, піша «Вясна».

Уладзіслаў Багамольнікаў. Фота: minda.by

Праваабаронцы выказалі пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту Уладзіслава Багамольнікава, Вольгі Анішчук, Насты Лойкі. Гэтых асобаў прызналі палітвязнямі і запатрабавалі неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення палітычных рэпрэсіяў супраць грамадзянаў краіны.

Цяпер у Беларусі 1449 палітычных вязняў.

Hавiны

Святару Уладзіславу Багамольнікаву прысудзілі сёмы раз запар адміністратыўны арышт

2022.12.02 16:50

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post Уладзіслава Багамольнікава, Вольгу Анішчук і Насту Лойку прызналі палітвязнямі appeared first on belsat.eu.


#Беларусь