Украінскія вайскоўцы правялі вучэнні паблізу мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведаміў намеснік камандуючага Сухапутнымі войскамі Збройных сілаў Украіны Аляксандр Паўлюк.
У вучэннях каля Беларусі ўдзельнічалі 120-я асобная брыгада тэрытарыяльнай абароны і падпарадкаваныя вайсковыя часці. Яны правяралі тактычныя ўменні, зладжанасць дзеянняў у працы афіцэраў кіравання і пяхотных падраздзяленняў. Таксама адпрацоўваўся рух цяжкай тэхнікі па пантонах і паляпшэнне працы артылерыі.
«У выніку вучэнняў вайскоўцы выканалі ўсе заданні па адбіцці магчымага наступлення ворага», – адзначыў Паўлюк.
Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) мяркуе, што візіт 3 снежня ў Менск міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу меў на мэце аказаць ціск кіраўніцтва рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
«Шайгу, верагодна, сустракаўся з Хрэніным і Лукашэнкам, спрабуючы аказаць ціск на Беларусь, каб яна і далей падтрымлівала наступальную кампанію Расеі ва Украіне», – гаворыцца ў справаздачы.
ISW раней ацэньваў, што Беларусь «наўрад ці ўступіць у вайну ва Украіне праз унутраныя фактары, якія стрымліваюць гатовасць Лукашэнкі зрабіць гэта».
Якуб Хруст belsat.eu
The post Украіна зладзіла вайсковыя вучэнні ля беларускай мяжы. Магчымы наступ ворага – адбіты appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!