У 2022 годзе Расея магла скрасці з акупаваных тэрыторыяў Украіны пшаніцы не менш як на 1 мільярд долараў. Пра гэта паведамляе NASA Harvest.
Аналіз паказаў, што 5,8 мільёна тонаў пшаніцы было сабрана з тэрыторый, якія не былі падкантрольныя Украіне. Гэта ўяўляе сабой страту ў памеры не менш як 1 мільярд долараў, адзначыў Абдалрэза Абасьян, партнёр NASA Harvest і былы сакратар Інфармацыйнай сістэмы сельскагаспадарчага рынку G-20.
Тым не менш, самыя змрочныя прагнозы адносна здольнасці Украіны сабраць ураджай ва ўмовах вайны не спраўдзіліся.
Гэтак, напачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ў лютым некаторыя аналітыкі папярэджвалі, што да канца лета ва Украіне могуць не сабраць ад 20% да 30% азімых культур. Аднак аналіз NASA Harvest паказвае, што 94% азімых культур было сабрана.
Дзякуючы ліквідацыі перашкодаў для гандлю ў некалькіх партах Чорнага мора, частка гэтага ўкраінскага збожжа патрапіла на сусветныя рынкі. У выніку станам на лістапад 2022 года, з пачатку вайны з Украіны было адгружана каля 5,4 млн тонаў пшаніцы.
Якуб Хруст belsat.eu
The post У NASA распавялі, колькі пшаніцы Расея магла скрасці ва Украіне appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!