Сталася вядомая асоба расейскага найміта-вагнэраўца з Беларусі, паланёнага ва Украіне. Гэта Андрэй Герыловіч, нарадзінец Рэчыцкага раёну. Аб гэтым паведамляе ва ўласным тэлеграм-канале Беларускі расследавальніцкі цэнтр.
Беларускія расследавальнікі высветлілі праз свае каналы асобу беларуса, узятага ў палон 20 лістапада брыгадай хуткага рэагавання Нацыянальнай гвардыі Украіны.
«Палоннага клічуць Андрэй Герыловіч, яму 34 гады. Родам з вёскі Заспа Рэчыцкага раёну. Пасля школы працаваў у мясцовым калгасе «Савецкая Беларусь». Затым служыў прапаршчыкам у вайсковай частцы 68473 у Калодзішчах (86-ая брыгада сувязі). Далей працаваў альпіністам-мантажнікам у прыватнай фірме. Ягоная жонка адмовілася ад каментароў», – гаворыцца ў паведамленні.
Пазней у адказ на запыт расследавальнікаў асобу палоннага пацвердзіў дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка. Паводле яго, віна палоннага – гэта «ўдзел у злачыннай вайне супраць Украіны».
20 лістапада брыгада хуткага рэагавання Нацыянальнай гвардыі Украіны размясціла ў сваім тэлеграм-канале відэа з палонным наймітам з ПВК Вагнэра. Паводле Нацгвардыі, баец мае пазыўны Заспа (што супадае з найменнем ягонай роднай вёскі), ён браў беспасярэдні ўдзел у баявых дзеяннях супраць Украіны, у прыватнасці, карэктуючы агонь артылерыі расейскіх наймітаў.
Антон Тачняк belsat.eu
The post У палон ва Украіне трапіў найміт-вагнэравец з Беларусі Андрэй Герыловіч appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!