У лістападзе сілавікі схапілі 354 грамадзянаў

Рэжым у Беларусі працягвае палітычны пераслед грамадзянаў ужо больш за два гады. Толькі ў лістападзе праваабаронцы «Вясны» даведаліся пра затрыманне мінімум 354 беларусаў – гэта прыкладна 11 чалавек у дзень.

ІЧУ на Акрэсціна. Фота: Белсат

Тысячы людзей прайшлі праз катаванні, затрыманні і арышты. Праваабаронцы адсочваюць і збіраюць інфармацыю штодня. Па выніках месяцу робяць справаздачы. Гэтак, у лістападзе сёлета сілавікі схапілі 354 беларусаў. Атрымліваецца, што штодня затрымлівалі па 11 чалавека.

У лістападзе суддзі разгледзелі мінімум 206 адміністрацыйных справаў. Па выніку разгляду прызначылі 95 арыштаў і 31 штраф. Акрамя штрафаў і содняў арышту, сілавікі канфіскоўваюць кампутары і мабільныя тэлефоны.

Праваабаронцы звяртаюць увагу, што даволі часта падставы для затрымання выглядаюць недарэчнымі.

Hавiны

Марыя Калеснікава застанецца ў шпіталі да панядзелка

2022.12.02 14:47

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post У лістападзе сілавікі схапілі 354 грамадзянаў appeared first on belsat.eu.


#Беларусь