У Расеі ў Каспійскім моры загінулі сотні цюленяў. Што стала прычынай масавай гібелі?

У расейскім Дагестане на ўзбярэжжы Каспійскага мора знайшлі мёртвымі сотні цюленяў. Прычыны здарэння ўлады рэгіёну пакуль не могуць высветліць.

Мёртвыя цюлені ў Дагестане. Фота: Минприроды РД / Telegram

3 снежня Паўночна-Каўказскае тэрытарыяльнае ўпраўленне Расрыбалаўства паведаміла, што на беразе Каспійскага мора ў Махачкале паміж нафтабазай і вусцем ракі Сулак знайшлі тушы каля 700 цюленяў. А ў Каспійскім прыродаахоўным цэнтры заявілі, што колькасць мёртвых цюленяў – каля 1,7 тыс. Яны загінулі каля двух тыдняў таму.

Міністэрства прыроды РФ распавяло, што шторм перашкодзіў спецыялістаў узяць дадатковыя пробы марской вады.

А Мінпрыроды Дагестану заявіла, што масавая гібель цюленяў на ўзбярэжжы Каспійскага мора абумоўлена натуральнымі прыроднымі фактарамі. У ведамстве адзначылі, што «стан унутраных органаў даследаваных цюленяў не пацвердзіла гіпотэзу аб іх інтаксікацыі цяжкімі металамі або пестыцыдамі».

У ведамстве адзначылі, што загінулі больш як 300 цюленяў, але гэта не паўплывае крытычна на іх папуляцыю, бо колькасць каспійскага цюленя складае ад 270 тыс. да 300 тыс. асобін.

Гісторыі

«Мора выкідвае мёртвых дэльфінаў і міны». Беларуская мадэль Яўгенія Цюленева – пра Адэсу падчас вайны

2022.05.29 08:45

Якуб Хруст belsat.eu

The post У Расеі ў Каспійскім моры загінулі сотні цюленяў. Што стала прычынай масавай гібелі? appeared first on belsat.eu.


#Беларусь