У Навашахцінску, што ў Растоўскай вобласці, невядомы мужчына ў камуфляжнай уніформе ўчыніў страляніну. З кулямёта ён пачаў страляць у паліцыянтаў. Адміністрацыя гораду заклікае гараджанаў пакінуць вуліцы і схавацца ў памяшканнях.
У Растоўскай вобласці невядомы ў камуфляжнай уніформе з кулямёта пачаў страляць у паліцыянтаў. Пасля страляніны ён уцёк з месца здарэння. Адзін з паліцыянтаў атрымаў агнявое раненне. Здарэнне адбылося ў першай палове дня ў Навашахцінску.
Паліцыя цяпер ладзіць комплекс аператыўна-вышуковых захадаў, скіраваных на ўсталяванне і затрыманне падазраванага ў нападзе.
Адміністрацыя гораду заклікае гараджанаў пакінуць вуліцы і заставацца ў памяшканнях.
Паліцыя лічыць, што нападнік – вайсковец, які ўцёк з поля бою ва Украіне.
Алена Аляксандрава belsat.eu
The post У Расеі салдат, які ўцёк са зброяй, учыніў страляніну appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!