У Расеі салдат, які збег са зброяй, учыніў страляніну

У Новашахцінску, што ў Растоўскай вобласці невядомы мужчына ў камуфляжнай форме ўчыніў страляніну. З кулямёту ён пачаў страляць у паліцыянтаў. Адміністрацыя гораду заклікае гараджанаў пакінуць вуліцы і схавацца ў памяшканнях.

Паліцыянты ў Расеі. Фота мае ілюстрацыйны характар. Фота: Vot Tak TV / Белсат

У Растоўскай вобласці невядомы ў камуфляжнай форме з кулямёту пачаў страляць у паліцыянтаў. Пасля страляніны ён уцёк з месца здарэння. Адзін з паліцыянтаў атрымаў агнястрэльнае раненне. Здарэнне адбылося ў першай палове дня ў горадзе Новашахцінск.

Паліцыя цяпер ладзіць комплекс аператыўна-вышуковых захадаў, якія накіраваныя на ўсталяванне і затрыманне падазраванага ў нападзе.

Адміністрацыя гораду заклікае гараджанаў пакінуць вуліцы і заставацца ў памяшканнях.

Паліцыя лічыць, што нападнікам з’яўляецца вайсковец, які збег з поля бою ва Украіне.

Hавiны

ISW: Стратэгічныя расейскія авіябазы, імаверна, атакавала Украіна

2022.12.06 09:12

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post У Расеі салдат, які збег са зброяй, учыніў страляніну appeared first on belsat.eu.


#Беларусь