Кіраўнік Ніжагародскай вобласці Глеб Нікіцін у сваім Telegram-канале паведаміў пра запуск вытворчасці трамваяў на сумесным беларуска-расейскім прадпрыемстве. Мадэль назвалі «МиНиН»: як патлумачыў губернатар, «это означает Минск + Нижний Новгород».
У горадзе Ворсме запусцілі вытворчасць трамваяў на сумесным беларуска-расейскім прадпрыемстве. З беларускага боку ў праекце ўдзельнічае «Белкамунмаш». У прэзентацыі трамвая паўдзельнічалі амбасадар Беларусі ў Маскве Дзмітрый Круты і міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік.
Губернатар Ніжагародскай вобласці Глеб Нікіцін паведаміў, што дзякуючы новым трамваям будзе мадэрнізаваная сістэма гарадскога электратранспарту.
«В Ворсме произведут для Нижнего Новгорода порядка 170 трамваев, в их числе и трёхсекционные. Название у них со смыслом: «МиНиН», что означает Минск + Нижний Новгород», – напісаў Нікіцін у сваім Telegram-канале.
Ён адзначыў, што вонкавы выгляд і інтэр’еры вагонаў распрацаваныя адмыслова для Ніжняга Ноўгараду. Амаль 90% дэталяў – беларускай і расейскай вытворчасці.
Сяргей Крот belsat.eu
The post У Ніжагародскай вобласці запусцілі вытворчасць беларуска-расейскіх трамваяў. Іх назвалі «МиНиН» appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!