У Менск прыляцеў міністр абароны Расеі. Апошні раз ён быў у Беларусі напярэдадні расейскага ўварвання ва Украіну

У Менск прыляцеў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу. Ён правядзе перамовы з беларускім калегай Віктарам Хрэніным, піша агенцтва БелТА.

Сяргей Шайгу. Фота: Прэс-служба Мінабароны РФ

Самалёт з міністрам абароны Расеі прызямліўся ў Мачулішчах пад Менскам. Паводле афіцыйнай інфармацыі, Сяргей Шайгу прыляцеў на перамовы з беларускім калегай Віктарам Хрэніным.

Міністры «абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковай ваеннай і ваенна-тэхнічнай супрацы», гаворыцца ў паведамленні агенцтва БелТА.

Папярэдні візіт Шайгу ў Беларусь адбыўся 3 лютага, напярэдадні ўварвання Расеі ва Украіну, у тым ліку з беларускай тэрыторыі. Тады чыноўнік сустракаўся з Хрэніным, а таксама з Аляксандрам Лукашэнкам.

ВІДЭА

Ці Аляксандр Лукашэнка сапраўды сабраўся на вайну?

2022.02.10 15:22

Сяргей Крот belsat.eu

The post У Менск прыляцеў міністр абароны Расеі. Апошні раз ён быў у Беларусі напярэдадні расейскага ўварвання ва Украіну appeared first on belsat.eu.


#Беларусь