У Кіеве пракаментавалі выбухі на аэрадромах у Расеі

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк узгадаў пра выбухі на аэрадромах у Саратаўскай і Разанскай абласцях Расеі. Палітык напісаў пра гэтыя здарэнні ў сваім Twitter.

Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Фота: president.gov.ua

Афіцыйны Кіеў ускосна прызнаў, што мае датычнасць да выбухаў на аэрадромах у Саратаўскай і Разанскай абласцях Расеі. Прынамсі пра гэта згадаў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк.

«Зямля круглая. Гэта адкрыў яшчэ Галілей. Шкада, што ў Крамлі не вывучалі астраномію, аддаючы перавагу прыдворным астролагам. Тады яны б ведалі: калі вельмі часта запускаць нешта ў паветраную прастору іншых краінаў, рана ці позна невядомыя лятальныя аб’екты вернуцца да месца вылету», – напісаў Міхайла Падаляк.

Раніцай 5 снежня невядомы дрон упаў на тэрыторыі аэрадрому Энгельс у Саратаўскай вобласці Расеі. У выніку выбуху дзве асобы пацярпелі і былі шпіталізаваныя. Аэрадром знаходзіцца ў 500 кіламетрах ад бліжэйшай кропкі на ўкраінска-расейскай мяжы.

Таксама ранкам у Разанскай вобласці на аэрадроме выбухнуў бензавоз. У выніку – трое загінулых і шасцёра пацярпелых, адзін самалёт пашкоджаны.

Hавiны

Беспілотнік атакаваў аэрадром у Саратаўскай вобласці Расеі. Пацярпелі двое вайскоўцаў

2022.12.05 11:33

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post У Кіеве пракаментавалі выбухі на аэрадромах у Расеі appeared first on belsat.eu.


#Беларусь