У Курску аэрадром атакаваны беспілотнікам

Беспілотнік атакаваў аэрадром у Курскай вобласці Расеі. Аб гэтым паведаміў у тэлеграм-канале губернатар вобласці Раман Старавойт.

Узгаранне на вайсковым аэрадроме ў Курску бачна здалёк. 6 снежня 2022 года, Курс. Фота: Twitter / GirkinGirkin

«У выніку атакі беспілотніка ў раёне курскага аэрадрому загарэўся нафтаназапашвальнік. Пацярпелых няма. Пажар лакалізуецца. Усе спецслужбы працуюць на месцы», – напісаў у сваім тэлеграм-канале губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт.

Паводле «РИА Новости», аэрапорт Курска не прымае і не адпраўляе грамадзянскія самалёты з 24 лютага – там, як і яшчэ ў дзесяці аэрапортах Поўдня і Цэнтру Расеі, дзейнічае рэжым абмежавання палётаў.

Між тым відавочцы паведамляюць, што атака беспілотніка справакавала маштабнае ўзгаранне. Агонь з аэрадрома бачаць жыхары некалькіх раёнаў горада.

Курск! Горит аэродром. Ударный дрон разнес нефтебазу и рядом стоящие самолеты.

А че, а кто, а я не знаю! pic.twitter.com/SFUZGjNd7Q

— Диалог.UA (@Dialog_UA) December 6, 2022

Паводле UNIAN, атакаваны аэрадром, з якога вайсковыя самалёты  раней атакавалі Украіну.

Раней паведамлялася, што раніцай 5 снежня невядомы дрон упаў на тэрыторыі аэрадрому Энгельс у Саратаўскай вобласці Расеі. У выніку выбуху дзве асобы пацярпелі і былі шпіталізаваныя. Два ваенных самалёта атрымалі пашкоджанні. У той жа дзень паведамлялася аб падобным здарэнні на аэрадроме ля Разані.

Hавiны

Беспілотнік атакаваў аэрадром у Саратаўскай вобласці Расеі. Пацярпелі двое вайскоўцаў

2022.12.05 11:33

Антон Тачняк belsat.eu

The post У Курску аэрадром атакаваны беспілотнікам appeared first on belsat.eu.


#Беларусь