У Еўракамісіі анансавалі пакет дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі на 100 млн еўра

Прадстаўнік Еўракамісіі Ерун Вілемс распавёў аб новым пакеце дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі на 100 млн еўра. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Позірк».

Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. Фота Аліса Ганчар/ Белсат

«Праз некалькі тыдняў будзе аб’яўлены новы пакет падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці на 100 млн еўра», – сказаў Ерун Вілемс.

Паводле яго слоў, у ЕЗ лічаць важным «інвеставаць у людзей, каб стварыць стабільную грамадзянскую супольнасць», а таксама «падтрымліваць незалежныя СМІ».

«Мы захапляемся вашай устойлівасцю і барацьбой, нягледзячы на рэпрэсіі і памяншэнне прасторы для дзейнасці грамадзянскай супольнасці, працы ў такіх складаных умовах. Беларусы вельмі натхняюць нас. Мы гатовы працягваць падтрымліваць іх стойкасць і супраціў. Падтрымка беларускага народу ў самым цэнтры нашых намаганняў», – дадаў Вілемс.

Паводле яго слоў, беларускім арганізацыям грамадзянскай супольнасці, якія апынуліся за мяжой, важна падтрымліваць кантакт з ініцыятывамі ўнутры краіны, «каб было больш праектаў, якія могуць паўплываць на змяненне сітуацыі». Вілемс мяркуе, што гэта трэба рабіць, нягледзячы на тое, што сувязь у цяперашніх умовах наладжваць цяжка.

Hавiны

Расея і Беларусь патрапілі пад агонь крытыкі на паседжанні Рады міністраў АБСЕ

2022.12.01 21:18

Алена Рувіна belsat.eu

The post У Еўракамісіі анансавалі пакет дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі на 100 млн еўра appeared first on belsat.eu.


#Беларусь