Увечары 6 снежня ў Гомлі была затрыманая былая журналістка Ларыса Шчыракова. Пра гэта паведамляе, спасылаючыся на свае крыніцы, радыё «Свабода». Удакладняецца, што сына Шчыраковай забралі ў «сацыяльна-педагагічны цэнтр».
«Прычыны і абставіны затрымання пакуль невядомыя. Толькі тое, што яна цяпер у ізалятары, а сын Святаслаў – у прытулку. Ніякай ні актыўнай, ні журналісцкай дзейнасцю Ларыса апошнія гады не займалася», – паведаміла крыніца.
Ларыса Шчыракова – вядомая ў Гомлі журналістка. Да 2021 года яна супрацоўнічала з шэрагам незалежных выданняў. Раней узначальвала краязнаўчую арганізацыю «Талака», якую ўлады зліквідавалі.
Апошнім часам Ларыса Шчыракова фатаграфавала людзей у народных беларускіх строях.
Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі ў Беларусі застаюцца на сёння 32 прадстаўнікі медыяў, затрыманыя і асуджаныя ўладамі за сваю прафесійную дзейнасць.
Зміцер Міраш belsat.eu
The post У Гомлі затрымалі былую журналістку Ларысу Шчыракову appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!