У Беларусі ад пачатку года колькасць звольненых на 65 тысячаў чалавек большая, чым прынятых на работу. Гэта бачна пры параўнанні дадзеных статыстыкі за 10 месяцаў, апублікаванай Белстатам.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі з пачатку года на працу прынялі 546 тысячаў 656 чалавек, а звольнілі 612 тысячаў 112 чалавек. Атрымліваецца, што колькасць звольненых на 65 тысячаў 456 чалавек большая.
Для параўнання – колькасць прынятых на працу за той да перыяд 2021 года склала 575 тысячаў 943 чалавекі.
У 2022 найбольш актыўны найм назіраўся ў прамысловасці, аптовым і рознічным гандлі. Найбольш частыя прычына звальненняў – прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны – 31 322 выпадкі.
Цікава, што пры гэтым у кастрычніку ў эканоміцы Беларусі былі заняты 4 мільёны 195 тысячаў 600 чалавек, што на 1200 чалавек больш, чым у верасні. Гэта ці не першы рост паказальніка занятасці за доўгі час. Увесь 2021 год і восем месяцаў памяншалася колькасць грамадзянаў, якія працуюць у Беларусі. Сярод прычын – дэмаграфія і працаўладкаванне беларусаў за межамі краіны.
Антон Тачняк belsat.eu
The post У Беларусі ад пачатку года звольнілі на 65 тысяч чалавек больш, чым прынялі appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!