У апошні месяц 2022 года ў Беларусі сярэдняя тэмпература паветра прагназуецца каля кліматычнай нормы, што складае ад -1°C на паўднёвым захадзе да -5°C на паўночным усходзе і ў параўнанні з лістападаўскай тэмпературай паніжаецца на 4°C. Пра гэта паведамляе тэлеканал ОНТ.
Таксама ў снежні чакаюцца «тэмпературныя арэлі», калі бывае ад 12 дзён з адлігай па паўночным усходзе да 20 дзён па паўднёвым захадзе краіны.
Колькасць ападкаў мяркуецца таксама каля кліматычнай нормы – у сярэднім 20 дзён. Яны будуць выпадаць у выглядзе снегу, мокрага снегу або нават дажджу.
Таксама чакаюцца ад 3 да 15 дзён з туманамі і галалёдамі і да 5 дзён з завеяй.
Якуб Хруст belsat.eu
The post Тэмпературныя арэлі і завеі. Якое надвор’е чакае Беларусь у снежні appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!