Студэнты на волі, конкурс КДБ і рэклама алкаголю. Галоўныя падзеі тыдня ў малюнках

Мастак Дэ Лёс разам «Белсатам» прапаноўвае ўласны рэйтынг галоўных падзеяў апошніх дзён. Ці здагадаецеся вы пра што ідзе гаворка без нашых падказак?

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

30 лістапада на волю выйшлі асуджаныя ў «справе студэнтаў». Сярод іх – Алана Гебрэмарыям, Кася Будзько, Анастасія Булыбенка, Вікторыя Гранкоўская, Марыя Каленік, Яна Арабейка, Ксенія Сырамалот, Ілля Трахтэнберг  і Ягор Канецкі. Усё яны цалкам адбылі свае тэрміны. Таццяна Якельчык, якую затрымлівалі на два тыдні пазней за астатніх, павінна выйсці на волю 15 снежня.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Марыю Калеснікаву прывезлі з калоніі ў шпіталь з хірургічнай паталогіяй і 28 лістапада зрабілі аперацыю. Пасля гэтага ў стабільна цяжкім стане яна трапіла ў рэанімацыю. 1 снежня медыям удалося даведацца ў дактароў, што Калеснікава сябе адчувае лепш. З рэанімацыі яе перавялі ў першае хірургічнае аддзяленне.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту разам з грамадскай арганізацыяй «Афіцэрскі сход Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» анансавалі правядзенне культурніцка-патрыятычнага конкурсу «Першыя сярод роўных». У межах гэтых намінацыяў удзельнікам прапаноўваюць намаляваць комікс пра Фелікса Дзяржынскага, стварыць станоўчы вобраз працаўніка КДБ у відэасюжэтах ці музычных роліках. Ёсць і іншыя намінацыі: «Літаратура», «Музыка», «Харэаграфія», «Дыджытал рашэнне».

Вынікі конкурсу агучаць да канца года. Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць дыплом і 2500 рублёў.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

З дапамогай завочных судоў СК хоча назбіраць у эканамічных справах 100 млн рублёў.

Актывісты, якія ўцяклі за мяжу, пакідаюць у Беларусі актывы на вялізныя сумы грошай. Без рашэння суда, натуральна, мы не можам кампенсаваць страты і шкоду, нанесеныя гэтымі грамадзянамі, заявіў старшыня Следчага камітэту Дзмітрый Гара. Паводле яго, «калі браць у суме, гэта, напэўна, больш за 100 млн рублёў шкоды, якія мы ў прынцыпе ў стане пакрыць».

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

У Беларусі на заканадаўчым узроўні могуць дазволіць рэкламу алкаголю на тэлебачанні і радыё. Праўда пачуць яе можна будзе з 22 да 7 раніцы. Ініцыятыва пакуль прапрацоўваецца, неўзабаве законапраект накіруюць у Палату прадстаўнікоў.

Дэ Лёс belsat.eu

The post Студэнты на волі, конкурс КДБ і рэклама алкаголю. Галоўныя падзеі тыдня ў малюнках appeared first on belsat.eu.


#Беларусь