Справу TUT.BY перадалі ў суд, калі разгледзяць – невядома

Справу TUT.BY перадалі ў суд, але дата першага паседжання пакуль невядомая. Аб гэтым паведамляе «Зеркало». 

Марына Золатава і Людміла Чэкіна. Калаж: «Зеркало» / zerkalo.io

Стала вядома, што судзіць былога генеральнага дырэктара «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людмілу Чэкіну і галоўнага рэдактара TUT.BY Марыну Золатаву будуць у Менскім гарадскім судзе, куды перададзены матэрыялы справы. Але пакуль што у раскладзе суда даты першага паседжання няма.

Людмілу Чэкіну будуць судзіць па трох артыкулах КК Беларусі, па якіх ёй пагражае зняволенне ад пяці да 12 гадоў пазбаўлення волі:

  • ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры) – да сямі гадоў пазбаўлення волі;
  • ч. 4 арт. 16, ч. 3 арт. 130 (арганізацыя наўмысных дзеянняў, накіраваныя на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай або іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб або якія пацягнулі цяжкія наступствы) – да 12 гадоў пазбаўлення волі;
  • ч. 4 арт. 16, ч. 3 арт. 361 (кіраўніцтва заклікамі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт) — да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Марыну Золатава таксама будуць судзіць па трох артыкулах:

  • ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры) – да сямі гадоў пазбаўлення волі;
  • ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай або іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб або якія пацягнулі цяжкія наступствы) – да 12 гадоў пазбаўлення волі;
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт) — да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Генеральны дырэктар «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людміла Чэкіна і рэдактар ​​TUT.BY Марына Золатава знаходзяцца ў СІЗА з моманту свайго затрымання ў Менску 18 мая 2021 года. КДБ уключыў іх у спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Абедзве прызнаныя палітвязнямі.

Hавiны

«Амаль усе фігуранты кампенсавалі шкоду». СК завяршыў следства ў «справе TUT.BY»

2022.11.17 12:43

Антон Тачняк belsat.eu

The post Справу TUT.BY перадалі ў суд, калі разгледзяць – невядома appeared first on belsat.eu.


#Беларусь