Справу палітвязня Юрыя Касцюка накіравалі ў суд

Палітвязня Юрыя Касцюка, які ўжо адседзеў адзін тэрмін, зноў будуць судзіць. Вінавацяць у падтрымцы іншых вязняў. Аб гэтым паведамляе «Вясна». Раней яго таемна экстрадавалі з Расеі. 

Юрый Касцюк. Крыніца: spring96.org

Телеграм-канал «Вясна/ Правы чалавека ў Беларусі» паведаміў 7 снежня, што крымінальную справу ў дачыненні да палітвязня Юрыя Касцюка накіравалі ў суд. Яму інкрымінаваны арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці)

Паводле матэрыялаў справы, Юрыя вінавацяць у тым, што ён звязаўся з «прадстаўнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў» нібыта для атрымання грашовых выплат. Пасля вызвалення быццам бы шукаў іншых асуджаных «за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці», на імя гэтых людзей у Польшчы адкрываліся карткі, на якія пазней пералічваліся грошы. Пазней гэтыя грошы пералічваліся сваякам асуджаных.

Артыкулы

Затрыманага ў аэрапорце Сочы Юрыя Касцюка збіраюцца экстрадаваць у Беларусь

2022.10.13 16:43

Нагадаем, што 15 лютага 2022 года Юрый Касцюк быў зноў затрыманы і атрымаў адміністрацыйны арышт за тое, што ўдзельнічаў у тэлеграм-чаце, які прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Падчас адбывання адміністрацыйнага пакарання да яго завіталі супрацоўнікі КДБ. Касцюк быў моцна збіты, было падазрэнне на зламаныя рэбры. Супраць яго была распачата крымінальная справа па арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Пасля Юрый з’ехаў з Беларусі, быў аб’яўлены ў міждзяржаўны вышук і 15 траўня затрыманы ў аэрапорце Сочы. Затым яго таемна экстрадавалі.

Да гэтых падзей Юрый цалкам адбыў пакаранне і быў вызвалены 6 студзеня 2022 года. Мінулы тэрмін яму прызначылі за «знявагу дзяржаўных сімвалаў».

Антон Тачняк belsat.eu

The post Справу палітвязня Юрыя Касцюка накіравалі ў суд appeared first on belsat.eu.

#Беларусь