Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская зладзіла афіцыйны візіт у Швецыю. З палітыкамі гэтай краіны беларуская лідарка дамовілася зладзіць дыскусіі высокага ўзроўню па Беларусі цягам прэзідэнцтва Швецыі ў ЕЗ.
Беларуская лідарка Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Швецыі з прэм’ер-міністрам краіны Ульфам Крыстэрсанам, міністрамі краіны, а таксама беларусамі, якія жывуць цяпер у Швецыі.
Падчас сустрэчы прэм’ерам, шведскі палітык засведчыў, што яго краіны падтрымлівала і будзе падтрымліваць беларускі дэмакратычны рух. Палітыкі таксама абмеркавалі магчымасць зладзіць дыскусіі высокага ўзроўню па Беларусі цягам прэзідэнцтва Швецыі ў Еўразвязе.
Акрамя гэтага з палітыкамі Швецыі Святлана Ціханоўская абмеркавала захады, каб не дапусціць увядзенне беларускіх войск ва Украіну.
Пасля сустрэчаў з палітыкамі беларуская лідарка выступіла на мітынгу ў цэнтры Стакгольму.
«Сёння два тыраны – Лукашэнка і Пуцін – трымаюць маю краіну ў закладніках. Сёння мая любімая Беларусь выкарыстоўваецца дыктатарамі ў іх злачынствах супраць Украіны, а тысячы людзей кідаюць у турмы або высылаюць у выгнанне», – сказала Ціханоўская ў сваім выступе.
Таксама Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам гарадской рады Стакгольму Оле Бурэлем, з якім абмеркавала падтрыманне беларускіх культурніцкіх ініцыятываў і праектаў.
Алена Аляксандрава belsat.eu
The post Святлана Ціханоўская з працоўным візітам у Швецыі appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!