Святару Уладзіславу Багамольнікаву сёмы раз запар прысудзілі адміністратыўны арышт

Святара Уладзіслава Багамольнікава не вызвалілі пасля шостага арышту, а засудзілі на чарговыя содні. Гэтым разам святар арыштаваны на 13 содняў, паведамляе «Хрысціянская візія».

Святар Уладзіслаў Багамольнікаў. Фота: belstu.by

Святара Уладзіслава Багамольнікава агулам пакаралі 101 соднем адміністратыўнага арышту. Яго не вызвалілі пасля адбытага пакарання і сёмы раз запар засудзілі. Гэтым разам яму далі 13 содняў арышту.

Група «Хрысціянская візія» заяўляе, што Багамольнікава ў ЦІП на Акрэсціна катуюць.

«Мы выказваем захапленне хрысціянскай мужнасцю святара Уладзіслава Багамольнікава, які ў найскладанейшых умовах захоўвае прысутнасць духу, па-хрысціянску падтрымлівае бліжніх і не ідзе на несумяшчальныя з ягонымі перакананнямі кампрамісы.

Мы перакананыя, што ціск, які здзяйсняецца на святара Уладзіслава Багамольнікава адміністрацыяй і персаналам ізалятару, ёсць катаваннем і жорсткім, бесчалавечным і зневажальным годнасць абыходжаннем (у адпаведнасці з вызначэннем ч. I арт. 1 Канвенцыі ААН супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжальных абыходжанняў і пакаранняў)», – гаворыцца ў заяве групы.

Уладзіслаў Багамольнікаў – святар, які служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку, а таксама на знак падтрымання палітвязня Ігара Лосіка галадаваў. Байцы ГУБАЗіКу схапілі святара 31 жніўня, падчас захопу яны выламалі дзверы ў ягоную кватэру.

Разбор

Прэсінг і іншыя катаванні. Навошта рэжым працягвае ціснуць на палітвязняў

2022.12.01 15:20

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post Святару Уладзіславу Багамольнікаву сёмы раз запар прысудзілі адміністратыўны арышт appeared first on belsat.eu.


#Беларусь