Святара Уладзіслава Багамольнікава не вызвалілі пасля шостага адміністратыўнага арышту, а прысудзілі чарговыя содні. Гэтым разам святара асудзілі на 13 содняў арышту, паведамляе «Хрысціянская візія».
Святара Уладзіслава Багамольнікава агулам пакаралі 101 соднямі адміністратыўнага арышту. Яго не вызвалілі пасля адбыцця пакарання і сёмы раз запар асудзілі. Гэтым разам яму прызначылі 13 содняў арышту.
Група «Хрысціянская візія» заяўляе, што супраць яго ў ЦІП на Акрэсціна ўжываюць катаванні.
«Мы выказваем захапленне хрысціянскай мужнасцю святара Уладзіслава Багамольнікава, які ў найскладанейшых умовах захоўвае прысутнасць духу, па-хрысціянску падтрымлівае бліжніх і не ідзе на несумяшчальныя з яго перакананнямі кампрамісы.
Мы перакананыя, што ціск, які здзяйсняецца на святара Уладзіслава Багамольнікава адміністрацыяй і персаналам ізалятару, з’яўляецца катаваннем і жорсткім, бесчалавечным і зневажальным годнасць абыходжаннем (у адпаведнасці з вызначэннем ч. I арт. 1 Канвенцыі ААН супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаных) звароты і пакаранні)», – гаворыцца ў заяве групы.
Уладзіслаў Багамольнікаў святар, які служыў літыю па забітым сілавікамі Рамане Бандарэнку, а таксама на знак падтрымання палітвязня Ігара Лосіка браў галадаванне. Байцы ГУБАЗіК схапілі святара 31 жніўня, падчас затрымання яны выламалі дзверы кватэры святара.
Алена Аляксандрава belsat.eu
The post Святару Уладзіславу Багамольнікаву прысудзілі сёмы раз запар адміністратыўны арышт appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!