Сваяка ваяра з палка Каліноўскага арыштавалі завочна

Суд Першамайскага раёну Менску завочна арыштаваў на 10 сутак Сяргея Бандарэнку, паведамляюць крыніцы «Белсату». Таксама у яго канфіскавалі тэлефон. 

Сяргей Бандарэнка  з’яўляецца стрыечным братам байца палка імя Кастуся Каліноўскага Васіля Парфянкова, які загінуў у баю ва Украіне.  Падставай для адміністрацыйнай справы сталі здымкі з братам, якія сілавікі знайшлі ў мабільным тэлефоне Сяргея, а таксама знойдзеная нацыянальная беларуская сімволіка.

Нагадаем, напрыканцы кастрычніка міліцыянты затрымалі Сяргея Бандарэнку ў ягонай кватэры. Ён сцвярджае, што яго збівалі міліцыянты па дарозе ў ІЧУ і самі завезлі ў шпіталь хуткай дапамогі.  Пасля таго, як сілавікі прагледзелі яго мабільны тэлефон, яны  звязаліся з супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Пазней сілавікі распаўсюдзілі відэа з затрыманым Бандарэнкам, у якім абразліва казалі, што «гэты маргінальны распаўсюджвальнік экстрэмізму з’яўляецца братам ліквідаванага найміта з атраду імя павешанага паляка».

Сяргей Бандарэнка пакінуў шпіталь і ў хуткім часе выехаў у Польшчу.

Гісторыі

«Не разумею, што я ў бяспецы». Сваяк ваяра з палка Каліноўскага ўцёк з лякарні пасля пабояў ГУБАЗіКу

2022.11.07 19:55

Любоў Лунёва belsat.eu

The post Сваяка ваяра з палка Каліноўскага арыштавалі завочна appeared first on belsat.eu.


#Беларусь