Расея нанесла чарговы ракетны ўдар па Украіне

5 снежня Расея чарговы раз ударыла ракетамі па Украіне. Цягам гадзіны паветраная трывога гучала па ўсёй краіне за выключэннем Крыму, піша УНІАН.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія войскі запускаюць ракеты. Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook

Паведамляюць, што ў шмат якіх вобласцях працуе паветраная абарона. Гэтак, выбухі ў паветры адбываюцца ў Кіеўскай вобласці. Некалькі выбухаў прагучала ў Запарожжы, Крывым Розе.

Украінскія сілы паветранай абароны знішчылі ў паветры 4 ракеты на Харкаўшчыне, па адной – у Палтаўскай і Днепрапятроўскай.

Прадстаўнік ЗСУ Юрый Ігнат паведаміў, што вылецелі расейскія стратэгічныя бамбавікі. Ён папярэдзіў, што акупанты могуць запускаць ракеты хвалямі, каб разгрупаваць іх і заблытаць украінскую паветраную абарону.

Hавiны

У Кіеве пракаментавалі выбухі на аэрадромах у Расеі

2022.12.05 15:30

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post Расея нанесла чарговы ракетны ўдар па Украіне appeared first on belsat.eu.


#Беларусь