Расейскія войскі нанесла чарговы ракетны ўдар па Украіне, выпусцілі каля 100 ракет

5 снежня Расея чарговы раз ударыла ракетамі па Украіне. Цягам гадзіны паветраная трывога гучала па ўсёй краіне за выключэннем Крыму, піша УНІАН.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія войскі запускаюць ракеты. Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook

Медыі паведамляюць, што ў шмат якіх вобласцях працуе паветраная абарона. Гэтак, выбухі ў паветры адбываюцца ў Кіеўскай вобласці. Некалькі выбухаў прагучала ў Запарожжы, Крывым Розе.

Украінскія сілы паветранай абароны знішчылі ў паветры 4 ракеты на Харкаўшчыне, па адной – у Палтаўскай і Днепрапятроўскай.

Прадстаўнік ЗСУ Юрый Ігнат паведаміў, што вылецелі расейскія стратэгічныя бамбавікі. Ён папярэдзіў, што акупанты могуць запускаць ракеты хвалямі, каб разгрупаваць іх і заблытаць украінскую паветраную абарону.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Расея выпусціла каля 100 ракет. Афіцыйны Кіеў сцвярджае, што гэта чарговы абстрэл энергасістэмы Украіны. Шэраг гарадоў засталіся без водазабеспячэння, назіраюцца праблемы з электразабеспячэннем.

З’яўляецца інфармацыі пра забітых і пацярпелых грамадзянаў краіны ў выніку масавага абстрэлу Украіны.

Адна з расейскіх ракет упала на тэрыторыі Малдовы.

«Раён, дзе была знойдзеная ракета, ізаляваны патрулямі паліцыі і памежнай службы. На месцы чакаюцца спецыялізаваныя службы МУС, ДІНС і сапёры», – паведамляе Міністэрства ўнутраных справаў Малдовы.

Падчас атакі 5 снежня Расея выкарыстала авіяцыю, ракеты «Калібр», С-300, а таксама «Іскандэр». Агулам расейцы выпусцілі дзве хвалі ракет. Гэта ўжо восьмая ракетная атака РФ супраць Украіны з пачатку вайны.

Hавiны

У Кіеве пракаментавалі выбухі на аэрадромах у Расеі

2022.12.05 15:30

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post Расейскія войскі нанесла чарговы ракетны ўдар па Украіне, выпусцілі каля 100 ракет appeared first on belsat.eu.


#Беларусь