Расейская армія атакавала ў Крывым Розе прамысловае прадпрыемства, а ў Запарожжы – аб’екты прамысловай і энергетычнай інфраструктуры, паведамілі ўлады гэтых рэгіёнаў. У выніку загінуў адзін мужчына, трое асобаў пацярпелі.
Уначы расейскія войскі абстралялі Крывы Рог і Запарожжа.
У Крывым Розе, як паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Валянцін Резнічэнка, было атакаванае прамысловае прадпрыемства. Загінуў адзін працаўнік, тры асобы пацярпелі. Яны ў сярэднецяжкім стане.
У Запарожжы расейская армія абстраляла прамысловыя і энергетычныя абʼекты. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма, напісаў кіраўнік рэгіёну Аляксандр Старух у Facebook.
Сяргей Крот belsat.eu
The post Расейская армія абстраляла ўначы Крывы Рог і Запарожжа appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!