Прадстаўнікі палка імя Кастуся Каліноўскага правялі сустрэчы з кіраўніцтвам Роўненскай вобласці. Паездку зарганізавалі пры падтрыманні народнага дэпутата Ігара Гузя.
Як паведамляе прэс-служба палка Каліноўскага, вялікая ўвага падчас сустрэчы была нададзеная пытанню наладжвання стасункаў паміж беларускім і ўкраінскім народамі, што пагоршыліся ў звязку з агрэсіяй супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі.
«Байцы палка асаблівы акцэнт зрабілі на тым, што цяпер Беларусь трэба ўспрымаць як акупаваную тэрыторыю. У будучыні ж агрэсія Расеі з тэрыторыі Беларусі стане немагчымаю, толькі калі кіраваць нашаю краінаю будуць нацыянальна арыентаваныя палітыкі, а не марыянетка Масквы Лукашэнка», – адзначаюць у палку.
Прадстаўнікі палка сустрэліся з кіраўніком Роўненскай абласною вайсковай адміністрацыі Вiталіем Ковалем, старшынём Роўненскай абласной рады Андрэем Караушам, дэпутатамi Вярхоўнай Рады, мэрам Роўна Аляксандрам Трэцяком i сакратаром Роўненскай гарадской рады Вiктарам Шакiрзянам. Таксама адбылася сустрэча каліноўцаў з кіраўніком патрульнай паліцыі Роўненскай вобласці Сяргеем Мэрчуком.
Алена Рувіна belsat.eu
The post Прадстаўнікі палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам Роўненскай вобласці appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!