Прадстаўнікі ЦБС абмеркавалі атрыманне візаў і працу візавых цэнтраў з прадстаўнікамі МУС і МЗС Польшчы

Прадстаўнікі Цэнтру беларускай салідарнасці сустрэліся прадстаўнікамі МЗС і МУС Польшчы. Сустрэча адбылася з ініцыятывы польскіх дзяржаўных органаў і была прысвечаная абмеркаванню праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларускія грамадзяне ў Польшчы, піша ЦБС.

Прадстаўнікі ЦБС з дзяржслубоўцамі Польшчы. Фота: ЦБС / Telegram

Прадстаўнікі МУС і МЗС Польшчы паабяцалі кожны выпадак дыскрымінацыі беларусаў у візавых цэнтрах прымаць і разглядаць у індывідуальным парадку. Дзяржслужбоўцы запэўніваюць, што прымуць адпаведныя захады, каб палепшыць працу візавых цэнтраў. Менавіта такія аспекты ўзнялі на пачатку сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў Польшчы сябры Цэнтру беларускай салідарнасці. Сустрэча юрыстаў ЦБС і прадстаўнікоў МУС і МЗС Польшчы адбылася з ініцыятывы польскіх дзяржорганаў.

Беларускім юрыстам працаўнікі МЗС і МУС Польшчы распавялі, што працягнуць тэрміны, на працягу якога беларусы змогуць атрымаць гуманітарную візу на тэрыторыі Польшчы. Падчас сустрэчы прагучала, што такія візы можна будзе атрымаць да 31 сакавіка 2023 года. Акрамя таго, неўзабаве на тэрыторыі Польшчы можна будзе атрымаць візу «Poland Business Harbour». Тыя, хто раней атрымліваў такую візу, змогуць атрымаць яе паўторна.

Hавiны

Польскі візавы цэнтр у Беларусі ўвёў новае абмежаванне

2022.11.30 21:47

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post Прадстаўнікі ЦБС абмеркавалі атрыманне візаў і працу візавых цэнтраў з прадстаўнікамі МУС і МЗС Польшчы appeared first on belsat.eu.


#Беларусь