Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам Ровенскай вобласці

Прадстаўнікі палка Кастуся Каліноўскага правялі сустрэчы з кіраўніцтвам Ровенскай вобласці. Паездка была арганізавана пры падтрымцы народнага дэпутата Ігара Гузя.

Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам Ровенскай вобласці. Фота: belwarriors/Telegram

Як паведамляе прэс-служба палка Каліноўскага, вялікая ўвага падчас сустрэчы была нададзена пытанню наладжвання адносін паміж беларускім і ўкраінскім народам, якое пагоршылася ў сувязі з агрэсіяй у бок Украіны з тэрыторыі Беларусі.

«Байцы палка асаблівы акцэнт зрабілі на тым, што зараз Беларусь трэба ўспрымаць як акупаваную тэрыторыю. У будучыні ж агрэсія Расеі з тэрыторыі Беларусі стане немагчымай толькі калі кіраваць нашай краінай будуць нацыянальна арыентаваныя палітыкі, а не марыянетка Масквы Лукашэнка», – адзначаюць у палку.

Прадстаўнікі сустрэліся з кіраўніком Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Вiталём Ковалем, старшынёй Ровенскай абласной рады Андрэем Караушам, дэпутатамi Вярхоўнай рады, мэрам Роўна Аляксандрам Трэцяком i сакратаром Ровенскай гарадской рады Вiктарам Шакiрзянам. Таксама прайшла сустрэча каліноўцаў з кіраўніком патрульнай паліцыі Ровенскай вобласці Сяргеем Мерчуком.

Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам Ровенскай вобласці. Фота: belwarriors/Telegram

Hавiны

18-гадовы ветэран Глеб Гунько: Былым ваярам трэба дапамога з рэабілітацый і легалізацыяй

2022.11.29 22:32

Алена Рувіна belsat.eu

The post Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам Ровенскай вобласці appeared first on belsat.eu.


#Беларусь