Польшча можа падоўжыць тэрмін выдачы гуманітарных віз беларусам на тэрыторыі краіны. Так, замест канца 2022-га гэта можа быць канец сакавіка 2023-га. Гэтая тэма абмяркоўвалася падчас сустрэчы прадстаўнікоў Цэнтру беларускай салідарнасці з чыноўнікамі МЗС і МУС Польшчы. Ініцыятарам сустрэчы быў польскі бок.
Таксама абяцаецца паляпшэнне працы візавых цэнтраў. Падчас сустрэчы былі агучаны праблемы, з якімі рэгулярна сутыкаюцца беларусы пры падачы дакументаў на атрыманне гуманітарнай візы на тэрыторыі Польшчы. Вядомыя выпадкі, калі ў грамадзян Беларусі не прымалі дакументы, адмовы ж ім давалі выключна ў вуснай форме.
Польскі бок паабяцаў прымаць і разглядаць заявы на візу ў індывідуальным парадку.
На сустрэчы гаворка ішла і пра візу «Poland. Business Harbour» – разглядаецца магчымасць атрымаць яе на тэрыторыі Польшчы. Плануецца рабіць яе аднаразова для тых, хто ўжо меў падобную візу раней.
Раней візавы цэнтр «VFS.Global», афіцыйны партнёр амбасады Польшчы, увёў новае абмежаванне ў Беларусі. На ягоным сайце паведамляецца, што цяпер у Менску, Гомлі і Магілёве нельга падаць дакументы на нацыянальную візу паводле праграмы «Poland. Business Harbour».
Алена Рувіна belsat.eu
The post Польшча можа падоўжыць магчымасць выдачы гуманітарных віз беларусам на тэрыторыі краіны appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!