Полк Каліноўскага і беларускія «Кіберпартызаны» заявілі пра сваё аб’яднанне

У Кіеве прадстаўнікі Палка Каліноўскага з прадстаўніцай беларускіх «Кіберпартызанаў» распавялі пра абʼяднанне сваіх высілкаў, якія накіруюць на тое, каб нанесці шкоду беларускаму і расейскаму рэжымам.

Полк Каліноўскага і беларускія «Кіберпартызаны» заявілі пра сваё аб’яднанне. Скрыншот з відэа прэс-канферэнцыі. Крыніца: Український кризовий медіа-центр / Facebook

Прадстаўнік Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук распавёў, што з першага дня вайны ваяры палка на перадавой. Але цяпер Полк будзе не адзіным у сваіх высілках.

«Мы абвяшчаем абʼяднанне Палка Каліноўскага і беларускіх «Кіберпартызанаў» у структуру ў межах вызвалення беларускага народу. Дзеля каардынацыі і і эфектыўнасці нашай барацьбы», – заявіў Вадзім Кабанчук.

Юліяна Шаметавец, адзіная публічная прадстаўніца «Кіберпартызанаў» заявіла, што супраца накіраваная на нанясенне шкоды беларускаму і расейскаму рэжымам.

«Не сакрэт, што нашая супраца пачалася яшчэ ў лютым сёлета. «Кіберпартызаны» дапамагаюць шмат якім ініцыятывам. Але найбольш шчыльнай яна стала з Палком. Мы лічым, што дзеля больш эфектыўнай каардынацыі стане аб’яднанне нашых рэсурсаў. Я буду ўваходзіць у штаб Палка Каліноўскага», – распавяла Юліяна Шаметавец.

Разбор

Чаму пра ГУБАЗіК і бота «Чорнай кнігі» не расказвалі больш за год?

2022.11.24 18:13

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post Полк Каліноўскага і беларускія «Кіберпартызаны» заявілі пра сваё аб’яднанне appeared first on belsat.eu.


#Беларусь