Пяцёра грузінскіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны, загінулі пад Бахмутам 3 снежня. Інфармацыю пацвердзіў кіраўнік офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
«У апошнія дні ў асяроддзі пад Бахмутам апынулася група ваяроў, нашых украінцаў і грузінскіх добраахвотнікаў з 57-й брыгады. Вядома аб параненым грузінскім камандзіры і пяці загінулых грузінскіх байцах», – напісаў Андрэй Ярмак.
Таксама Ярмак дадаў: «Я вельмі спачуваю нашым грузінскім братам. А таксама дзякуй за тое, што разам змагаліся ў гэтыя дні. Мы павінны перамагчы дзеля свабоды, дзеля Украіны і Грузіі. І адпомсціць. Бо вораг у нас адзін».
Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі таксама выказала спачуванні ў сувязі з гібеллю добраахвотнікаў.
Украінскае пасольства ў Грузіі паведамла імёны загінулых. Гэта Аўто Руруа, Роланд Кварацхелія, Рамэа Пічхая, Мераб Аладашвілі і Бадрі Маркелія.
Першы грузін-добраахвотнік загінуў ва Украіне 18 сакавіка, а па стане на 4 снежня, у складзе Збройных Сіл Украіны загінулі 33 грузіна. Грузінскія СМІ паведамляюць, што на баку Украіны зараз ваююць да 1500 грузінскіх байцоў.
Алена Рувіна belsat.eu
The post Пад Бахмутам за дзень загінулі 5 грузінскіх добраахвотнікаў appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!