</div></div>
Лукашэнка і ягонае КДБ непакояцца і палохаюць беларусаў інтэрвенцыяй. Але хто будзе ўрывацца ў Беларусь? Хто будзе валіць рэжым? Ад каго давядзецца ўцякаць «красаўцам», губляючы каскі і дручкі?
Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі абмеркавалі ініцыятывы лукашыстаў розных узроўняў – ад духоўніка Аляксандра Рыгорыча да простага мясніка. Куды беларусаў запрашае МУС? Куды скіруюць бездухоўных айцішнікаў? У чым прызнаўся прапагандыст з ОНТ? Які «аналагаўнетны» беспілотнік зрабіў ВПК вусатага галоўнакамандуючага?
Таксама ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:
- АМАП завёў акаўнт на «OnlyFans»
- Што можна пачуць у тэлефоне Сталіна? МУС запрашае ў музей
- «Будзьце ласкавыя, сядайце на кол». Выстава цялесных пакаранняў
- Зорны час чыноўнікаў-мазахістаў
- У якія гульні прапаноўвае гуляць рэжым? Протаіерэй Фёдар Поўны ўспомніў старажытную дрындушку
- IT-шансон, ад самага пікселя!
- Хуцін – пуй! Чыноўнікі прыкрасіў кабінет літарамі Z і V
- Якой даўжыні рукі ў Сіняпалага? Таямніцы дзяцінства Сашы Тры Працэнты
- Майстар бабруйскага мясакамбінату разануў праўду-матку
- «Белсат» зайздросціць БелТА?
- Дрон – паветраны змей
- Амапаўцу не далі даглядзець футбольны матч
- Харчовы ланцужок палітыкі ў РБ
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.
Калаж з фота: president.gov.by
The post Новыя палкі Каліноўскага зʼявяцца ў Польшчы, Літве і Латвіі? Сатырычнае шоу appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!