Дзяржаўная ўстанова «Менскканцерт» пачала рыхтавацца да святкавання Новага года і абвесціла некалькі аўкцыёнаў. Напрыклад, на феерверкі з бюджэту гатовыя выдаткаваць 76 тысяч 500 рублёў. Такая заяўка з’явілася на сайце дзяржзакупак.
На сайце дзяржзакупак абвесцілі тэндары на арганізацыю навагодніх імпрэзаў. Некалькі заявак накіравала дзяржаўная ўстанова «Менскканцерт». У прыватнасці, на «феерверкі (спецэфекты) для правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных сустрэчы Новага года і Раства» выдаткавана 76 тысяч 500 рублёў (каля 31 тысячы долараў).
Яшчэ 540 тысяч бюджэтных рублёў (220 тысяч долараў) пойдзе на сцэнічныя канструкцыі і абсталяванне, 81 тысяча рублёў (33 тысячы долараў) – на «паслугі па зашыўцы сцэнічнай канструкцыі». Гэтыя грошы выдаткаваныя для падрыхтоўкі толькі двух пляцовак: ля Палаца спорту і канцэртнай залы «Верхні горад».
26 лістапада старшыня Менскгарвыканкаму Уладзімір Кухараў паведаміў, што святочную ілюмінацыю ў Менску пачнуць уключаць 15 снежня, пакуль жа вядзецца мантаж абсталявання і штучных елак на галоўных плошчах сталіцы Беларусі і ў спальных раёнах.
Сяргей Крот belsat.eu
The post На навагодні феерверк у Менску з бюджэту патрацяць 30 тысяч долараў appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!