Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў, што 1 снежня на мяжы з Украінаю быў пасаджаны квадракоптар. Паводле інфармацыі ведамства, беспілотнік выявілі на вышыні каля 300 метраў над пунктам пропуску Макраны за 1200 метраў ад мяжы. Яго прымусова прызямлілі з дапамогай радыёэлектроннай зброі.
«Беспілотнік накіроўваўся з украінскага боку ў тыл беларускай тэрыторыі. З ужываннем радыёэлектроннай зброі робат быў прымусова пасаджаны», – заявілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.
Памежнікі сцвярджаюць, што беспілотнік не меў апазнавальных знакаў, а таксама быў абсталяваны ўбудаванай камерай.
Гэта трэці падобны выпадак за апошні месяц, калі беларускія памежнікі выяўляюць дрон на мяжы з Украінай. Да гэтага памежны камітэт паведамляў аб перахопах беспілотнікаў 2 і 16 лістапада.
Алена Рувіна belsat.eu
The post На мяжы з Украінай беларускія памежнікі перахапілі беспілотнік appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!