Міхайла Падаляк назваў страты Украіны ў вайне з Расеяй

Дарадца кіраўніка офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у эфіры «24 Канала» заявіў, што за дзевяць месяцаў ваенных дзеянняў Украіна страціла да 13 тысяч вайскоўцаў загінулымі. Раней кіраўнік Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен паведаміла пра 100 тысяч загінулых вайскоўцаў, аднак потым запіс быў выдалены.

Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Фота: president.gov.ua

«Бясспрэчна, спадарыня Урзуля памылілася – гэта відавочна. Таму яны выдалілі гэтае відэа, прыбралі гэтыя лічбы – у нас ёсць афіцыйныя адзнакі Генштабу, якія агучвае вярхоўны галоўнакамандуючы. Яны складаюць ад 10 да 12,5-13 тысяч загінулых… Так, у нас больш страт праз ранення», – сказаў Падаляк.

Падаляк таксама падкрэсліў, што колькасць загінулых грамадзянскіх украінцаў «не 20 тысяч». Гэтая лічба, на яго думку, значна большая, асабліва калі ўлічыць, колькі масавых пахаванняў знаходзяць украінскія вайскоўцы пасля дэакупацыі часова захопленых расейцамі ўкраінскіх тэрыторый.

«Мы гаворым на розных міжнародных пляцоўках, што Расея ваюе не з ваеннымі – там яна прайграе вайну. Яна ваюе з грамадзянскім насельніцтвам», – сказаў Падаляк.

Раней, 30 лістапада, кіраўніца Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен у відэазвароце заявіла, што з пачатку расейскай ваеннай аперацыі загінулі 100 тысяч украінскіх вайскоўцаў. Пазней гэты відэазапіс быў выдалены, а праз некалькі гадзін было апублікавана новае відэа – ужо з выразаным фрагментам аб стратах.

Гаворачы аб стратах расейскай арміі, Падаляк заявіў, што «Расея практычна страціла сваё кантрактнае войска». На яго думку, размова ідзе прыкладна аб 100 тысячах загінулых і яшчэ да 150 тысяч цяжка параненых, хворых, якія прапалі без вестак.

Hавiны

У палон ва Украіне патрапіў найміт-вагнеравец з Беларусі Андрэй Герыловіч

2022.12.01 18:11

Алена Рувіна belsat.eu

The post Міхайла Падаляк назваў страты Украіны ў вайне з Расеяй appeared first on belsat.eu.


#Беларусь