Медыі: Расейскія войскі могуць сысці з Запарожскай АЭС

Выданне «Meduza» са спасылкаю на свае крыніцы, блізкія да кіраўніцтва Расеі, паведамляе, што Крэмль гатовы вывесці войскі з Запарожскай АЭС. Узамен у Маскве патрабуюць гарантыі бесперабойнага транзіту нафты і газу праз тэрыторыю Украіны.

Запарожская АЭС. Фота: Энергоатом / Telegram

Генштаб ЗСУ яшчэ 1 снежня агучыў звесткі, што Расея выводзіць асобныя падраздзяленні з акупаванай часткі Запарожскай вобласці. Гэтую інфармацыю пацвердзілі крыніцы выдання «Meduza», блізкія да кіраўніцтва Крамля. Масква не мае намеру пакідаць усю Запарожскую вобласць, але гатовая сысці з атамнай электрастанцыі. Крэмль нібыта мае намер перадаць АЭС або Кіеву, або МАГАТЭ.

Пры гэтым расейскія ўлады раней катэгарычна адмаўляліся перадаць Запарожскую АЭС. У сваю чаргу Кіеў імкнуўся вярнуць атамную электрастанцыю.

Цяпер жа кіраўніцтва Крамля нібыта мае намер у абмен на вывад войскаў з АЭС атрымаць гарантыі бесперабойнага транзіту нафты і газу па тэрыторыі Украіны. Але прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў у перапісцы з выданнем «Meduza» адхіліў магчымасць такой «угоды» адносна Запарожскай АЭС.

Hавiны

Міхайла Падаляк назваў страты Украіны ў вайне з Расеяй

2022.12.02 10:05

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post Медыі: Расейскія войскі могуць сысці з Запарожскай АЭС appeared first on belsat.eu.


#Беларусь