Марыя Калеснікава застанецца ў шпіталі да панядзелка

Палітзняволеная Марыя Калеснікава, якая 28 лістапада са штрафнога ізалятару трапіла ў рэанімацыю, застанецца ў шпіталі да панядзелка. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Виктор Бабарико».

Марыя Калеснікава. Менск, Беларусь. 24 жніўня 2020 г. Фота: Света Фар / Белсат

Аляксандр Калеснікаў, бацька Марыі, сустрэўся з лекарам. Ён расказаў, што яна паснедала, адчувае сябе нармальна і запэўніў: лячэнне працягваецца па пратаколе, усім неабходным Марыя забяспечана. Лекары робяць усё магчымае.

З рэанімацыі Марыю 1 снежня перавялі ў першае хірургічнае аддзяленне, яе змог наведаць бацька. Яна ведае ад дактароў свой дыягназ, а таксама тое, што і як аперавалі. Аляксандру Калеснікаву дыягназу не паведамілі.

«Апетыт нармальны, Маша паснедала ёгуртам і кашай. Яе наведваў доктар з калоніі, які запэўніў: пасля выпіскі з больніцы Марыі забяспечаць належныя ўмовы і догляд», – распавядаў Аляксандр Калеснікаў 1 снежня.

Нагадаем, палітзняволеную прывезлі ў шпіталь з хірургічнай паталогіяй і 28 лістапада зрабілі аперацыю. Пасля гэтага яна ў стабільна цяжкім стане з паляпшэннем трапіла ў рэанімацыю. 30 лістапада Марыю павінны былі перавесці ў хірургічнае аддзяленне. У той жа дзень стала вядома, што яе вартуюць тры чалавекі з аўтаматамі, з бацькам размаўляць не даюць.

Да шпіталю Калеснікаву трымалі ў штрафным ізалятары. Праўда, няма інфармацыі пра тое, з якога дня і на які тэрмін яе туды змясцілі. У адміністрацыі калоніі пра шпіталізацыю нічога не сказалі і адваката да зняволенай не дапускалі.

Hавiны

«Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці». У ЗША паведамілі, што сочаць за здароўем Калеснікавай

2022.11.30 09:37

Алена Рувіна belsat.eu

The post Марыя Калеснікава застанецца ў шпіталі да панядзелка appeared first on belsat.eu.


#Беларусь