Палітвязня Максіма Знака адправілі ў памяшканне камернага тыпу. Гэта адна з самых суровых захадаў спагнання ў калоніі, піша праваабарончы сайт defenders.by.
Праваабаронцы паведамляюць пра ціск на палітвязня Максіма Знака. На працягу апошняга часу яго тройчы змяшчалі ў ШІЗА, а цяпер стала вядома, што яго адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Вязні ў ПКТ маюць права выдаткоўваць у краме толькі 32 рублі за месяц, могуць атрымаць толькі 1 бандэроль на 6 месяцаў і выходзіць на прагулку на 30 хвілінаў.
Праваабаронцы нагадваюць пра ціск і на іншых палітвязняў. Гэтак, напрыклад, Марыю Калеснікаву змясцілі ў ШІЗА, пасля чаго яна апынулася ў рэанімацыйным аддзяленні шпіталя. У Віктара Бабарыкі пагоршылі ўмовы працы ў калоніі.
Тым часам улады забралі ліцэнзіі ў адвакатаў Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай.
Алена Аляксандрава belsat.eu
The post Максіма Знака адправілі ў ПКТ appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!