Ля плошчы Перамогі ў Менску BMW урэзаўся ў слуп

На праспекце Незалежнасці ў Менску адбылося ДТЗ з удзелам BMW. Машына ўрэзалася ў слуп. Як паведамляе менская ДАІ, пацярпелых няма.

Наступствы ДТЗ на праспекце Незалежнасці ў Менску. 3 снежня 2022 года. Фота: ДАІ / Telegram

ДТЗ з удзелам легкавой машыны адбылося сёння ўначы на праспекце Незалежнасці ля плошчы Перамогі. 34-гадовы мужчына за стырном BMW не даў рады кіраванню, і аўтамабіль сутыкнуўся з слупам. У выніку ніхто не пацярпеў, гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале менскай ДАІ. Зараз па факце ДТЗ ідзе праверка.

Наступствы ДТЗ на праспекце Незалежнасці ў Менску. 3 снежня 2022 года. Фота: ДАІ / Telegram

Hавiны

МУС Беларусі паведаміла адразу пра тры смяротныя ДТЗ за содні

2022.11.20 12:02

Сяргей Крот belsat.eu

The post Ля плошчы Перамогі ў Менску BMW урэзаўся ў слуп appeared first on belsat.eu.


#Беларусь