Падчас канферэнцыі, прысвечанай транспартнай інфраструктуры Украіны, Польшчы і ЕЗ Павел Латушка заклікаў Сенат Польшчы ўключыць беларускіх прадпрымальнікаў у польска-украінскія эканамічныя праекты.
Віцэ-маршалак Сенату Польшчы Міхал Каміньскі запрасіў намесніка кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету Паўла Латушку на канферэнцыю, прысвечаную транспартнай інфраструктуры Украіны, Польшчы і ЕЗ. Павел Латушка падчас мерапрыемства звярнуў увагу і на тое, што ў супольных гандлёва-эканамічных праектах ЕЗ, Польшчы і Украіны жадае прыняць удзел і беларускі бізнес, які рэлакаваўся ў краіны Еўразвязу. Паводле беларускага палітыка, рэлакаваныя фірмы валодаюць неабходным досведам і рэсурсамі.
Павел Латушка прапанаваў перагледзець канцэпцыю альянсу Польшчы, Украіны і Літвы – так званага Люблінскага трохкутніка – і распачаць уключэнне ў яго дэмакратычнай Беларусі, ствараць Люблінскую чацвёрку.
Алена Аляксандрава belsat.eu
The post Латушка заклікаў польскі Сенат уключыць беларускіх бізнес у польска-украінскія эканамічныя праекты appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!